Дзяржаўная ўстанова культуры «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег»

Ружанскі палац — цудоўны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Яго часта называюць «Беларускім Версалем», таму што ён быў пабудаваны паводле падабенства гэтага вядомага на ўвесь свет палаца.

У пачатку 2011 года быў адчынены музей «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». На гэты момант адрэстаўраваны два флігеля і ўяздная брама. Для наведвальнікаў адчынены чатыры экспазіцыйныя і адзін выставачны зал. Два з іх знаходзяцца ў усходнім флігелі і прысвечаны замкаваму і палацаваму перыядам.

У заходнім флігелі знаходзіцца экспазіцыя прысвечаная гісторыі Ружан — галоўнай рэзідэнцыі рода Сапегаў, а таксама экспазіцыйны зал «Гасцёўня канцлера», дзе ў інтэр’ерах XVII—XVIII стагоддзяў праводзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі. Захапляюць і руіны Ружанскага палацу. Наведвальнікам прадастаўляюцца экскурсіі па музею, палацаваму комплексу і гарадскому пасёлку Ружаны. Мы чакаем Вас!